Дапамагчы выхаду новых відэа можна тут: Знакамітыя казкі і апавяданні са зборнікаў А. К. Сержпутоўскага – адны з найлепшых узораў запісаў беларускага фальклору ХІХ – пачатку ХХ ст. Яны былі запісаны з захаваннем усіх асаблівасцей мясцовых гаворак (слуцка-бабруйска-мазырскіх) ад самых умелых апавядальнікаў. Сержпутоўскі занатаваў казкі самых розных жанраў: бытавыя, чарадзейныя, гумарыстычныя, сатырычныя і інш.; вельмі часта яны перасыпаны цікавымі і каштоўнымі прыказкамі і прымаўкамі, паўзабытымі натуральнымі для беларускай мовы выразамі. Казкі і апавяданні гучаць вельмі прыродна і пэўна што будуць цікавыя і для сучаснага слухача. Можа падацца, што казкі, запісаныя Сержпутоўскім, не зусім дзіцячыя. Але ў даўнейшыя часы казкі наогул былі разлічаны на любую аўдыторыю, а не толькі на малых дзетак. Запіс і голас – Юры Жыгамонт Апрацоўка – Адам Трыпутнік На пачатку выкарыстаны фрагмент з песні “Зімачка“ гурта этна-трыа “Троіца“ (http://w
Hide player controls
Hide resume playing