Песенька “Гаў-гаў“ (3 ) па матывах казкі “Паляванне на ліса“ шведскага пісьменніка Свэна Нурдквіста ў выкананні Андруся Такінданга, Валерыі Валадзько і Эрыка Арлова-Шымкуса. Тэкст - Андрусь Такінданг Музыка - Андрусь Такінданг, Валерыя Валадзько і Эрык Арлоў-Шымкус. ГАЎ-ГАЎ Гаў-гаў-гаў-гаў-гаў! Лісянё амаль дагнаў, Лісянё дагнаў! Гаў-гаў-гаў-гаў-гаў! Лісянё падпільнаваў, Амаль упаляваў. Мой сабака возьме след, І тады - капут! Дзеці, адкажыце:” Дзе Ліс схаваўся тут?” Стрэльне стрэльба і тады - Лісянё, бывай. Ліс схаваўся ў кусты, Па кустах страляй! Гаў-гаў-гаў-гаў-гаў! Лісянё амаль дагнаў, Лісянё дагнаў! Гаў-гаў-гаў-гаў-гаў! Лісянё падпільнаваў, Амаль упаляваў. Гаў-гаў-гаў, – сабака брэша, Стрэльба на маім плячы. Адсачыў я ліса ўрэшце, Дзесьці тут ён, у двары. Нюхаю паветра носам І матляю я хвастом, Ліс малы альбом дарослы, Мне, па праўдзе, усё адно. Гаў-гаў-гаў-гаў-гаў! Лісянё амаль дагнаў, Лісянё дагнаў! Гаў-гаў-гаў-гаў-гаў! Лісянё падпільнаваў, Амаль упаляваў. Гаў-гаў!
Hide player controls
Hide resume playing