Дапамагчы выхаду новых відэа можна тут: Знакамітыя казкі і апавяданні са зборнікаў А. К. Сержпутоўскага – адны з найлепшых узораў запісаў беларускага фальклору ХІХ – пачатку ХХ ст. Яны былі запісаны з захаваннем усіх асаблівасцей мясцовых гаворак (слуцка-бабруйска-мазырскіх) ад самых умелых апавядальнікаў. Сержпутоўскі занатаваў казкі самых розных жанраў: бытавыя, чарадзейныя, гумарыстычныя, сатырычныя і інш.; вельмі часта яны перасыпаны цікавымі і каштоўнымі прыказкамі і прымаўкамі, паўзабытымі натуральнымі для беларускай мовы выразамі. Казкі і апавяданні гучаць вельмі прыродна і пэўна што будуць цікавыя і для сучаснага слухача. Можа падацца, што казкі, запісаныя Сержпутоўскім, не зусім дзіцячыя. Але ў даўнейшыя часы казкі наогул былі разлічаны на любую аўдыторыю, а не толькі на малых дзетак. Запіс і голас – Юры Жыгамонт Апрацоўка – Адам Трыпутнік Вытворчасць студыі Плэйліст з усімі аўдыякнігамі “Чытанні з Жыгамонтам” тут - Тайм-коды 0:13 – Шчодрая і скупая жанчыны 04:14 – Як Хрыстос вучыў людзей 10:22 – Валачашчыся парабак, ці служачы хлеб сабачы 16:43 – Як браты дзяліліса 22:41 – Хітры мужык 34:19 – Заводскія коні 39:13 – У бабы чортава галава 43:30 – П’яніца 49:30 – Хітрэй свету не будзеш 55:32 – Першае яечка
Hide player controls
Hide resume playing