LET IT SNOW калядна-сьнегавы заклён ад Андрэя ХАДАНОВІЧА У надвор’я дзень ня склаўся – Плача дождж па Санта-Клаўсе, Каб для нас калядным шоў Сьнег ішоў, сьнег ішоў, сьнег ішоў. Мікалай па вечнай слоце Крочыць на аўтапілоце, Бо і сам забыўся, дзе Сьнег ідзе, сьнег ідзе, сьнег ідзе. Дзед-Марозаў твар памяты – Ён штогод нам ладзіць сьвяты. Хай бы з рук яго, як мех, Выпаў сьнег, выпаў сьнег, выпаў сьнег. Памажы завеяй, Зюзя, Дзеткі б ехалі на пузе, А наўкол іх віражоў Сьнег ішоў, сьнег ішоў, сьнег ішоў. Х
Hide player controls
Hide resume playing