Музыка Аляксандры Пахмутавай Словы Расціслава Завістовіча Запаветны напеў, далячыняў смуга У чаканьні зары, што заблішча сляпушча - Як свая мне твая векавая туга, Белавежская пушча, Белавежская пушча. Тут забыты даўно наш прабацькаўскі схоў, І часамі, той кліч нашых продкаў пачуўшы, Шэрай птушкай лясной з дальна-дальніх вякоў Да цябе паспяшаю, Белавежская пушча.
Hide player controls
Hide resume playing