Гэтай зімой у Смаргонскім раёне праходзілі здымкі беларускага фільма пра Першую сусветную вайну. Прэм’ера мастацкай стужкі пад працоўнай назвай “Забытая вайна” была запланаваная на восень-2019, але зараз дату выхаду могуць перанесці. Кіно знята і змантавана, засталося толькі агучыць. Менавіта на агучку аўтарам бракуе сродкаў, якія яны спадзяюцца атрымаць ад будучых гледачоў. Колькі трэба сабраць грошай? Як праходзілі здымкі? Пра што ўвогуле будзе фільм? Пра гэтыя і іншыя кінасакрэты даведаемся ад дырэктара карціны Станіслава Цыбінскага і рэжысёра Аляксея Туровіча. Пачатак эфіру ў 16:05.
Hide player controls
Hide resume playing