Сапраўднае мужчынскае кіно з мужчынскім характарам. Аніякіх прыгажунь, аніякага каханьня, аніякае рамантыкі. Толькі суворыя вайскоўцы, якія патрапілі ў пастку крывавага забойцы, і галоўны герой - баязьлівец, што вымушаны зрабіць складаны выбар: альбо самому зрабіцца такім самым забойцам, альбо дазволіць сябе забіць, альбо набрацца мужнасьці і пераадолець сваю маладушнасьць. Кіно, вартае прагляду. Вельмі якасныя дэкарацыі, бездакорныя касьцюмы, незвычайная музыка. Цікава, што ў музычных кампазіцыях фільму добра чуваць гукі цымбалаў. У перакладзе толькі літаратурная беларуская мова, лаянкі і брудных словаў няма. Але не раім глядзець дзецям і жанчынам, бо ў фільме прысутнічаюць кроў і забойствы. Спампаваць праз торэнт можна на Баравіку: #p7950
Hide player controls
Hide resume playing