Крынж тыдня №7 на Еўрарадыё! У гэтым выпуску: дэпутаты хочуць ствараць лідэраў меркаванняў, партызаны ў газеце «Беларусь сегодня», дэпутатка абураная грамадзянамі, якія звяртаюцца са сваімі праблемамі, «Міратворцы» з АДКБ здымаюць пастановачнае відэа, а ДАІ Мінска малюе незразумелыя схемы. У шоў «Крынж тыдня» мы збіраем і абвяргаем самую махровую прапаганду беларускіх чыноўнікаў і праўладных журналістаў. Не абыходзім увагай і пракрамлёўскіх прапагандыстаў.
Hide player controls
Hide resume playing