Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц ахвяраваў мігрантам паношаную куртку. Дэпутат Дзярждумы Расіі распавёў праўду пра мігрантаў. Старшыня Беларускага саюза журналістаў мяркуе, што Google абвясціў яму вайну. А Генпракурор не бачыць прапаганды вайны ў тым, што кажа Грыгорый Азаронак. Пра ўсё гэта ў новым выпуску “Крынжа тыдня“ — праграмы на Еўрарадыё, дзе мы збіраем і абвяргаем самую махровую прапаганду беларускіх чыноўнікаў і праўладных журналістаў. Не абыходзім увагай і пракрамлёўскіх прапагандыстаў.
Hide player controls
Hide resume playing