«... у кватэру ўварваліся савецкія байцы з мясцовымі камуністамі. Станіславе далі гадзіну, каб сабраць рэчы і пакінуць кватэру. Калі ж жанчына пайшла на кухню, каб адкроіць кавалак саланіны ў дарогу ды ўзяла нож, то адзін з савецкіх жаўнераў адразу ж прыставіў ёй карабін да патыліцы..». Сёння – дзень народзінаў Францішка Багушэвіча. На відэаграфіцы – цікавыя факты пра нашага пісьменніка. Але мы пайшлі далей! Мы знайшлі праўнучку Багушэвіча і прасачылі драматычны, напоўнены і каханнем, і трагедыямі, лёс гэтай сямʼі. Чытайце, дзяліцеся, памяць павінна жыць!
Hide player controls
Hide resume playing