Наш канал в социальных сетях: Абаронцам працоўнага люду стаў паэт Францішак Багушэвіч, які жыў у 19 стагоддзі. Дзяцінства яго прайшло сярод сялянскіх дзяцей. Скончыўшы ліцэй, ён працаваў абаронцам у судзе і заўсёды падтрымліваў просьбы сялян. Яны жылі вельмі цяжка і залежалі ад свайго пана, бо не мелі ўласнай зямлі. Сяляне абураліся. А Францішак спрабаваў абараніць іх чалавечую годнасць. Францішак Багушэвіч у зборніку вершаў «Дудка беларуская» заклікаў беларускі народ берагчы і шанаваць родную мову: «Братцы мілыя, дзеці зямлі-маткі маёй! Вам ахвяруючы працу сваю, мушу з вамі пагаварыць трохі аб нашай долі-нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую… „мужыцкай“ завуць, а завецца яна „беларускай“… Не пакідайце ж нашай мовы беларускай, каб не ўмёрлі!» Гэтыя словы служаць для нас запаветам і сёння. Беларуская мова, як і руская, з’яўляецца дзяржаўнай у Рэспубліцы Беларусь. У пачатку 20 стагоддзя моцна загучалі галасы народных паэтаў Беларусі Я
Hide player controls
Hide resume playing