Пра тое, што вынікам прэзідэнцкіх выбараў можа стаць увядзенне новых санкцый адносна Беларусі з боку Еўрасаюза, пачалі гаварыць адразу пасля першых затрыманняў удзельнікаў выбарчай кампаніі. Ужо некалькі затрыманых прызнаныя праваабаронцамі палітычнымі вязнямі. Ці пойдзе ЕС на ўвядзенне санкцый з улікам папярэдняга “санкцыйнага досведу”? Якімі могуць быць гэтыя санкцыі? Ці не падштурхне афіцыйны Мінск пахаладанне адносін з ЕС у бок паглыблення інтэграцыі з Расіяй? Адказваюць дэпутат Еўрапарламента ад Літвы Пятрас Аўштравічус і дырэктар цэнтра “Еўрапейскі дыялог” Анатоль Лябедзька.
Hide player controls
Hide resume playing