Myvideo

Guest

Login

Лявон Вольскі: На плошчы, з шампанскім і морам БЧБ-сцяго будуць гучаць Тры чарапахі

Uploaded By: Myvideo
38 views
0
0 votes
0

Гутарка з музыкам — пра эміграцыю, вайну і надзею. З Беларусі Лявон Вольскі з’ехаў летам 2021 года — спачатку на шэраг запланаваных канцэртаў, але гастролі крыху зацягнуліся. Музыкант працягвае вандраваць па розных краінах з акустычнымі канцэртамі, абяцае хутка выдаць новы альбом і філасофскі ставіцца да магчымых ваенных падзей ў [ [ пагутарыла з ім пра эміграцыю, вайну і творчасць, змены ў беларусах і песню, якую [ Вольскі|Лявон Вольскі] зайграе ў «[ самы дзень|той самы дзень]». [public22639447|«Адчуванне, што знаходзімся на зацягнутых гастролях» — З моманту вашага ад’езду з Беларусі прайшло каля года. Як вы ўспрымаеце сваю эміграцыю?] — А мы пакуль не ўспрымаем гэта як эміграцыю, — кажа [ пра сябе і сваю жонку [ — [ гэта такія абаронныя сілы арганізму. Адчуванне, што мы знаходзімся на зацягнутых гастролях. Тым больш, у нас пастаянна розныя справы, не сядзім на адным месцы. Атрымліваецца, што мы стасункі з [ паставілі на паўзу, але ўсё роўна — шмат якія рэчы дагэтуль не перавозілі. Яшчэ летам мінулага году, калі мы паехалі граць канцэрты, увесь час хацелі вярнуцца, але нешта гэтаму замінала. То былі нейкія справы, то ў [ пачыналіся рэпрэсіі супраць музыкантаў. Гэта ўсё адцягвала вяртанне, а потым з’явілася столькі справаў, што ўжо цяжка знайсці час, каб наведаць [ [club22639447|— І разумення, што гэта ўсё доўгая эміграцыя, няма?] — Не, такога не адчуваю. Я і раней выязджаў на досыць доўгія тэрміны. Гэты, праўда, найдаўжэйшы, ужо год цягнецца. Але паколькі ты змяняеш краіны, пастаянна бачыш штосьці новае, усё гэта можна залічыць як цікавае падарожжа. Але ж натуральна, па Беларусі сумуеш. Напэўна, больш па беларускай прыродзе, вясковых ландшафтах. [club22639447|— Зараз вы граеце канцэрты ў розных краінах: Літва, Польшча, Чэхія, і збольшага вас прыходзяць паслухаць беларусы. Наколькі моцна гэтыя выступы адрозніваюцца ад тых, што былі ў Беларусі?] — Глабальнага адрознення не бачу, беларусы досыць падобныя ва ўсім свеце. І зараз яны гавораць прыкладна адно і тое ж: калі можна будзе вярнуцца дамоў, калі скончыцца вайна. Але на канцэртах людзі пазітыўныя, у іх ёсць такая «[ надзея|калектыўная надзея]» (смяецца). Але я тут не крытэр, бо заўсёды казаў, што такая сітуацыя ў краіне ненадоўга. Але я так казаў у 2006 годзе, і ў 2010-м. Мяне апраўдвае толькі тое, што ў кантэксце сусветнай гісторыі 10 гадоў — і праўда нічога. Калі казаць пра саміх беларусаў замежжа, сярод іх ёсць такая пойма людзей, якія выехалі нядаўна, а да 2020 году не займаліся ніякімі грамадска-палітычнымі справамі. А тут яны ўцягнуліся ў пратэсты, і паўстала неабходнасць выязджаць. І вось яны дагэтуль застаюцца досыць актыўнымі. Як мне сказалі ў [ ніхто раней па-беларуску не размаўляў, а цяпер яны пачалі гаварыць, аддаваць дзяцей у беларускамоўныя садкі і школы. То бок расце новая генерацыя маленькіх беларусаў. І я гэтаму вельмі рады, таму што раней за мяжой людзі былі досыць пасіўнымі, а большасць тых, хто выехаў, наогул не пачувалі сабе беларусамі. Напрыклад, у Злучаных Штатах яны прыбіваліся да ўкраінскай эміграцыіі, да расійскай. А цяпер — куды не прыязджаеш, досыць вялікая колькасць беларусаў, якія гавораць па-беларуску. «Людзі вырашылі: будуць самі ратаваць сваё жыццё» — Калі разважаць пра саміх беларусаў і тыя змены, якія адбыліся ў іх за апошнія некалькі год, відавочна, што дагэтуль працягваецца выказванне незадаволенасці. Мы бачылі пратэсты на рэферендуме, рэйкавых партызанаў, і ўсё гэта нягледзячы на рэпрэсіі і больш за 1200 палітзвязняў. Адкуль у людзей сілы рабіць гэта зараз? — Па-першае, гэтая сітуацыя вельмі адрозніваецца ад 2006 і 2010 гадоў. У шостым годзе быў студэнцкі моладзевы пратэст на плошчы. Людзі выходзілі два дні, а потым пачалі разыходзіцца. Студэнты і моладзь засталіся ў намётах, усе іх падтрымлівалі, музыкі тады хадзілі на плошчу штовечар, як на працу. Але ў рэшце рэшт гэта быў досыць вузкі моладзевы пратэст, які быў задушаны. У 2010 годзе пратэст быў больш масавы, але гэта быў адзін вечар. Потым усё разагналі, і ўжо не было ніякага руху. На наступны вечар выйшлі пара чалавек з плакатамі, але да іх падышлі ўпаўнаважаныя людзі: «Хлопцы, давайце вы дахаты». Пратэст, які пачаўся пасля — інтэрнэт-пратэст, творчы пратэст — гэта каштоўна, бо ён паказваў, што ёсць грамадскае абурэнне. Гэта і прывяло да так званай лібералізацыі ў 2017 годзе. Але тое, што было цяпер, немагчыма параўнаць. Паўсталі ўсе гарады, нават гарадскія пасёлкі, паўсюль была грамадзянская актыўнасць. Яна была справакаваная каранавірусам і памылковай палітыкай уладаў, калі яны да гэтага ніяк не паставіліся: «Захварэў — ну і сам шукай, як ачуняць». І людзі вырашылі: калі ім дадзена права самім ратаваць сваё жыццё, так і будуць рабіць. Яны сталі валанцёрыць, і пачалася інтэграцыя і аб’яднанне — а ўлада якраз вельмі доўгі час працавала, каб гэтага не было. Каб не было двароў, знаёмых паміж сабой суседзяў, каб кожны проста займаўся сваёй сям’ёй, блізкімі і роднымі. Каб не было размоваў пра грамадства і палітыку, кожны быў сам па сабе. [club22639447|— То бок менавіта гэтае яднанне дазволіла людзям дагэтуль працягваць барацьбу?] — Безумоўна. І гэтыя вялікія народныя массы і натхнілі на працяг пратэсту. Шмат хто быў змушаны з’ехаць, і яны ўжо з-за мяжы працягваюць змаганне. І ўнутры краіны таксама — калі ўлады думаюць, што гэта ўсё можна задушыць і ўтрымаць уладу такім чынам, то гэта вельмі цяжка зрабіць. Вядома, ёсць група людзей, якім усё роўна, яны працягнуць займацца сваім дабрабытам. Яны былі не там і не там — безумоўна, спачувалі пратэсту, разумелі, што далей у такім існаванні не мае сэнсу, але ўсё роўна былі асцярожныя і памяркоўныя. Але гэтая частка людзей ніколі нічога не вырашала. А людзі, што актыўна ўдзельнічалі, раней таксама належалі да гэтай масы, якая нічога не вырашала. Яны проста не звярталі ўвагі на тое, што адбываецца ў краіне. Але тут яны абудзіліся, шмат у каго расплюшчыліся вочы. І ўсё кардынальна змянілася. «Калі трэба будзе нешта бараніць — я гатовы» — У лютым карціна свету змянілася амаль кардынальна. Ці думалі вы, што вайна сапраўды будзе? — Ясна, што ўсё прадчувалася, але здаровы сэнс адмаўляўся гэта прымаць. Было разуменне, што гэтая вайна нікому непатрэбная, і перш за ўсё — самой краіне-агрэсару. Ідзе зусім бессэнсоўная і абсурдная вайна. Тыя, хто нападаюць, ваююць за пральную машыну і новый айфон — гэта максімум матывацыі, якая можа быць. Альбо яны проста абалваненыя і сапраўды недзе шукаюць нейкіх фашыстаў (смяецца). Гэта толькі падкрэслівае накал абсурду. [club22639447|— Якім было вашае 24 лютага?] — Мы тады былі ў [ прыехалі ў [ — і з’явілася навіна, што [

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later