на верш Рыгора Барадуліна Трэба дома бываць часьцей, Трэба дома бываць ня госьцем, Каб душою не ачарсьцьвець, Каб не страціць сьвятое штосьці. Не забыць, як падвялы аер На памытай падлозе пахне, Як у студню цыбаты асьвер Запускае руку да пахі. Не забыць сьцежкі той, што цябе На дарогу выводзіла з дому, Што у хаце там быў рубель У цане і па курсу старому. Не забыць, як марозам злым Клямка пальцы пячэ балюча І адкуль на стале тваім Бохан свежага хлеба пахучы. Помніць свой на іржышчы цень, Не забыць, як завуць суседа, Не забыць, як пяе пад дзень За вясёлым сталом бяседа. Трэба дома бываць часьцей, Трэба дома бываць ня госьцем, Каб душою ты стаў чысьцей І ня страціў сьвятое штосьці. Здымкі: Маргарыта П
Hide player controls
Hide resume playing