Прэм'ера! Кліп KaS - Ровар!!! Вяртаемся ў безтурботнае дзяцінства і робім добры настрой! Музыка і соцсеткі тут: Слухайце, падпісвайцеся, будзьце разам з намі! Паляцелі!!! У нагах праўды няма, Хадзілі, блудзілі – усё дарма. Як апынуцца недзе там, Хутка і без напругі нагам? Можа зрабіцца ведзьмаком, Можа чортам ці Бабай-ягой. Мабыць лепей прыдбаць сабе лайбу, Ёсць што? Адказ на пытанне: У мяне ёсць ровар “Бусел”, “Бусел”, У цябе ёсць ровар “Дамка”, “Дамка”, Потым сядзем на “Дарослік“, “Дарослік“, Каб цябе вазіць на рамцы, ОО! Спыніўся гадзіннік, сцерліся лічбы, Усе маладзеюць, змяняюць абліччы. Назад у дзяцінства – гады без турботы, Рабілі з паперы сабе самалеты. Цікавыя гульні, сябры і сяброўкі, Дома нікога – ўсе ў вандроўках. Что трэба для шчасця? Руль і 2 колы! Хто ты? Кіроўца вяселы!
Hide player controls
Hide resume playing