Такія вершы дасылаюць нам сябры АПБ.💚 Вось якія прыгожыя птушкі! Сярод іх ёсць зелянушка, Чайка-рыбачка, рудахвостка-чарнушка, Чорны дрозд і амялушка. Ёсць таксама сойка і каўка, Белая пліска, зязюля і кралька. Грак і сарока, качка-крыжанка (можна ўбачыць іх з самага ранку). Успомнім таксама гіля і сініцу І яе чубатую сястрыцу, Спевы малінаўкі і берасцянкі, Ты іх не зблытаеш з кольчатай туркаўкай! Рэмез, крапіўнік і папаўзень тут, А побач з імі таўстадзюб. Вось колькі ўсяго ведаем мы, Дзякуючы Ахове птушак Бацькаўшчыны! 🙌🏻 Аўтар верша: Надзея Русая. 📷 Фотаздымкі: Мікалай Варабей, Віталь Некрашэвіч.
Hide player controls
Hide resume playing