Рабы суслік перад спячкай ад’ядаецца чым можа. Як бачыш, аддае перавагу сакавітаму лісцю дзьмухаўца, які фермеры лічаць не надта пажыўным для быдла і ваююць з ім на пашах. Дзень карацее, і трэба паспець ад’есціся болей. Рэжым такі: наеўся – схаваўся ў норку – перастрававаў – вылез – наеўся і так да вечара. Шмат суслікаў не прачынаецца ўвесну менавіта праз недахоп запасаў тлушчу. Гэта амаль як палёт у вырай у птушак: менш тлушчу – не даляціш, не дачакаешся вясны… Дарослыя ўжо сапуць у дзве дзіркі, а маладыя пакуль не набралі дастаткова тлушчу, працягваюць ад’ядацца. А гэта дадатковая рызыка. У нары бяспечней, а звонку – лісы, каты, сабакі, канюхі, луні… Для ўсіх іх суслік – ласая здабыча. Пазычым суслікам хутчэй назапасіць тлушч і спаць спакойна да самай вясны! #суслік #рабысуслік
Hide player controls
Hide resume playing