У чацвер 29 красавіка а 19 гадзіне будзе абвешчаны пераможца сёлетняй Прэміі Анемпадыстава. Дызайнера найлепшай кніжнай вокладкі ўзнагародзяць падчас анлайн-цырымоніі, трансляцыя будзе весціся на youtube-канале ПЭНа, а таксама ў нашых сацсетках. Весці ўручэнне прэміі будуць Вольга Бабкова і Максім Жбанкоў. Ганаровай госцяй цырымоніі стане Кася Камоцкая, якая выканае некалькі песень на тэксты Міхала Анемпадыстава.
Hide player controls
Hide resume playing