Сёлета пераможцам стаў доктар гістарычных навук, пісьменнік і журналіст Сяргей Абламейка з кнігай “Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі“. У этапнай кнізе аўтар зрабіў грунтоўнае падсумаванне ўсёй літаратуры на тэму нараджэння мадэрнай беларускай нацыі за апошнія больш чым 200 гадоў. 31 сакавіка (серада) а пройдзе анлайн-уручэнне прэміі з удзелам лаўрэата Сяргея Абламейкі. На эфір таксама завітаюць пісьменнікі і сябры рады Беларускага ПЭНа Уладзімір Арлоў і Таццяна Нядбай. Сяргей Абламейка ў прамым эфіры прачытае лекцыю паводле сваёй кнігі, раскажа тыя факты, якія ў кнігу не ўвашлі, і адкажа на пытанні гледачоў. Прэмія Францішка Багушэвіча – гэта штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1994 годзе. Традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.
Hide player controls
Hide resume playing