Дарагі Ігар Уладзіміравіч, сардэчна віншуем Вас з юбілеем! Ігар Уладзіміравіч Маслоўскі ўзначальвае Брэсцкую абласную арганізацыю Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Ён не толькі лідэр у партыйнам жыцці, але і грамадскі актывіст, кіраўнік арганізацыі “За свой горад“, адданы патрыёт Беларусі. Паспяховыя палітычныя і грамадскія кампаніі, грамадзянскія ініцыятывы, адукацыйныя праграмы і экалагічныя акцыі - гэта толькі невялікі пералік таго, чым вядомы Ігар Маслоўскі жыхарам Брэста і Брэсцкай вобласці. Ігар Уладзіміравіч! Прыміце віншаванні з днём нараджэння і пажаданні здароўя, аптымізму, добрага настрою, сіл для пераадолення перашкод як знешніх так і ўнутраных, дастатку, цярпення у грамадскім жыцці і ў рыбнай лоўлі , дасягнення новых вяршынь як горных, так і палітычных. З падзякай, Вашы сябры, аднапартыйцы, прыхільнікі і калегі.
Hide player controls
Hide resume playing