Дарагія сябры! У свеце, дзе штодня ліецца кроў, а з экранаў тэлевізараў – памыі няпраўды - вельмі лёгка згубіць веру ў людзей і ў сваю справу, паддацца роспачы ды страху. Можа падацца, што добрых людзей у свеце становіцца ўсё менш, а рознага кшталту злыдняў – усё больш і больш. Магчыма, гэта сапраўды так, але добрыя людзі – гэта тыя, каго мы любім, тыя, з кім і для каго працуем, у каго ўкладаем усю сваю душу. У 2017-м нам споўніцца 20 год і ўсе гэтыя гады мы імкнуліся пісаць пра людзей, што імкнуцца зрабіць гэты свет крыху лепшым – пра актывістаў грамадскіх арганізацый і ініцыятываў, журналістаў. Мы самі таксама рабілі ўсё магчымае, каб палепшыць якасць жыцця людзей розных узростаў, каб даваць магчымасць развівацца, адчуць сябе патрэбным людзям, знайсці свой шлях у жыцці. Магчыма, не ўсё з задуманага атрымалася, але мы не зрабілі б многа, калі б не штодзённая падтрымка з боку людзей вакол нас – з боку ўдзельнікаў нашых навучальных праграм, партнёраў. Дзякуй вам вялікі, Сябры! Вясёлых святаў!
Hide player controls
Hide resume playing