Сёлетняе святкаванне як 76-х угодкаў Перамогі, так і Радуніцы пакінула супярэчлівыя пачуцці. На першае пад наглядам снайпераў на дахах навакольных дамоў дапусцілі толькі “сваіх”, а ўшанаванне продкаў на могілках адбывалася пад наглядам “ціхароў” і ў суправаджэнні аўтазакаў. На што падобнае сёлетняе адзначэнне Дня Перамогі і пры чым тут Дзень народнага адзінства? Аўтазакі на могілках — клопат пра бяспеку людзей і недавер да іх? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прафесар-псіхолаг Уладзімір Янчук.
Hide player controls
Hide resume playing