Верш Янкі Купалы «Лістапад» для конкурса «Вымаўляты» чытае дзяўчынка з гораду Чэрвень Аліна Цыбіна, 8 гадоў. Падрабязней пра конкурс тут: запрашае бацькоў і іх дзетак да ўдзелу ў конкурсе «Вымаўляты». Каляды ўжо блізка і час рыхтавацца да іх як бацькам, так і дзеткам. Пагадзіцеся, што будзе цудоўна ад дзетак на ранішніках і ялінках пачуць вершы па-беларуску. Кагосьці гэта здзівіць, хтосьці ўсміхнецца, але абыякавых не будзе! Вымаўляты — гэта дзеці, якія ведаюць на памяць вершы па-беларуску, гучна і эмацыйна дэкламуюць іх не толькі сваім родным, а разам з бацькамі могуць зняць відэа і прадэманстраваць свае здольнасці шырокаму колу людзей. Янка Купала «Лістапад» З буйных ліп і бяроз Лісты валяцца. Між павалаў і лоз Рассыпаюцца. Шапацяць, шалясцяць Залацістыя, Ўвысь галінкі глядзяць Пусталістыя. А як прыйдзе вясна — Ўсё адменіцца, I галінкі ізноў Зазяленяцца.
Hide player controls
Hide resume playing