Myvideo

Guest

Login

Аліна Цыбіна чытае верш Адама Русака Мой край для конкурсу Вымаляты

Uploaded By: Myvideo
1,445 views
0
0 votes
0

Верш Адама Русака «Мой край» для конкурсу «Вымаўляты» чытае дзяўчынка з гораду Чэрвень Аліна Цыбіна, 8 гадоў. Падрабязней пра конкурс тут: запрашае бацькоў і іх дзетак да ўдзелу ў конкурсе «Вымаўляты». Каляды ўжо блізка і час рыхтавацца да іх як бацькам, так і дзеткам. Пагадзіцеся, што будзе цудоўна ад дзетак на ранішніках і ялінках пачуць вершы па-беларуску. Кагосьці гэта здзівіць, хтосьці ўсміхнецца, але абыякавых не будзе! Вымаўляты — гэта дзеці, якія ведаюць на памяць вершы па-беларуску, гучна і эмацыйна дэкламуюць іх не толькі сваім родным, а разам з бацькамі могуць зняць відэа і прадэманстраваць свае здольнасці шырокаму колу людзей. Адам Русак «Мой край» Куды ні глянь — лясы шумяць, цвіце за полем гай, а поле — вокам не абняць. I гэта ўсё — мой край. Пшаніца, жыта на палях, усюды ураджай, стагі, як горы, на лугах. I гэта усе — мой край. Жыве, працуе мой народ ці ў снежань, ці ў май, і харашэе з году ў год мой родны, вольны край. Куды ні глянь — лясы шумяць

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later