Што разумелі пад Літвой 200 ці 150 гадоў таму? Дзе праходзілі яе межы? Які край разумелі пад Літвой у сваіх творах Адам Міцкевіч, Станіслаў Манюшка, Уладзіслаў Сыракомля і іншыя творцы-літвіны тых часоў? Здаецца, самае дакладнае ўяўленне пра геаграфічныя абрысы той Літвы дае карта “Літвы Напалеона“, дакладней - карта створанага французскімі ўладамі Літоўскага генерал-губернатарства. Усходні рубеж гэтай Літвы праходзіў па Бярэзіне, на левым беразе якой нарадзілася вельмі мала яскравых творцаў-літвінаў, а на правым - цэлы пантэон: Сыракомля, Манюшка, Дунін-Марцінкевіч, Вінцэнты і Мельхіёр Ваньковічы... Сімвалічна, што пры пераходзе праз Бярэзіну, г.зн. з Белай Русі ў Літву, пацярпеў жорсткае паражэнне Напалеон. А ў рамане Фларыяна Чарнышэвіча “Надбярэзінцы“ праз гэты край праходзіць мяжа дзвюх цывілізацый. Аднак цягам другой паловы ХІХ ст., асабліва пасля паўстання 1863-64 гг., мяжа паміж Літвой і Белай Руссю будзе няўхільна адступаць на паўночны захад. Ініцыятарамі сімвалічнага паш
Hide player controls
Hide resume playing