Землі Літвы і Беларусі на старажытных і сярэднявечных картах, Радзівілаўская карта Вялікага Княства Літоўскага, найстарэйшыя памежныя і маёмасныя карты XVI і XVII стагоддзяў, пачаткі вайсковай картаграфіі – гэта далёка не поўны пералік тэм, што знойдзе чытач у кнізе Станіслава Александровіча “Картаграфія Вялікага Княства Літоўскага“, якая нядаўна была выдадзена. У апошнім выданні сваёй манаграфіі гісторык Станіслаў Александровіч падсумаваў шматгадовыя даследаванні развіцця картаграфічнай справы ва Усходняй Еўропе. Ён сістэматызаваў наяўны комплекс картаграфічных крыніц і ўзняў праблему іх ужывання ў даследчай практыцы. Мапа як гістарычны дакумент заўжды падкупляе сваёй візуальнай лаканічнасцю, але нярэдка застаецца ўсяго толькі тэматычнай ілюстрацыяй праз недастатковае разуменне яе прызначэння і акалічнасцяў стварэння. Таму заслугоўвае ўвагі прапанаваная аўтарам класіфікацыя картаграфічных крыніц; разгляду гаспадарчай (уладальніцкія і межавыя карты) і вайсковай картаграфіі прысвечаны асобныя раздзелы. Не
Hide player controls
Hide resume playing