У Наваградку заўтра адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця барэльефа Адаму Міцкевічу. Яго ўсталявалі на будынку былой дамініканскай гімназіі, дзе вучыўся паэт. Аб існаванні гэтага памятнага знака доўгі час было невядома. Яго знайшлі восенню мінулага года. Прычым, пакуль не ўстаноўлена ні аўтарства, ні дакладная датыроўка прадмета. Адзінае, што паспелі зрабіць – аднавіць барэльеф. Приложение АТН: ➡ ➡ атн/id1410677136?
Hide player controls
Hide resume playing