Прыгожы храм 17 стагоддзя, размешчаны на цэнтральнай плошчы Навагрудка. Збудаваны айцамі дамініканцамі (прапаведнікамі). Фундатар - Хрыстафор Хадкевіч, ваявода Віленскі ВКЛ. Гісторыя храма ўражвае багатымі духоўнымі падзеямі, якія адбываліся ў яго сценах. Святыню наведвалі Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Ігнат Дамейка і многія іншыя вядомыя дзеячы. Тут служыў першы біскуп Пінскай дыяцэзіі, Слуга Божы Зыгмунт Лазінскі, духоўна ўзрастала слуга Божая Ванда Банішэўская і многія іншыя.
Hide player controls
Hide resume playing