21-гадовы Кірыл і 11-гадовы Мікіта Судаленкі падзяліліся з рэдакцыяй сайта “Гомельская вясна” лістамі з турмы ад свайго бацькі праваабаронцы Леаніда Судаленкі, якога 18 студзеня бягучага году арыштавалі і змясцілі ў СІЗА № 3. Яго падазруюць ў тым, што ён нібыта фінансаваў паслявыбарныя пратэсты, ці як іх называе дзяржпрапаганда “масавыя беспарадкі”. Леанід Судаленка перад арыштам напісаў ліст для публікацыі ў СМІ, дзе ён тлумачыў, што ўсё што ён рабіў пасля выбараў – кансультаваў жыхароў Ггомельшчыны, якія сутыкнуліся з палітычнымі рэпрэсіямі, а таксама дапамагаў аплочваць штрафы і знаходжанне ў ІЧУ. Натуральна, што грошы ў выглядзе шрафаў паступалі ў беларускі бюджэт, таму, на думку самаго праваабаронцы, няма падстаў вінаваціць яго ў фінансаванні пратэстнай дзейнасці. Аўтар Ларыса Шчыракова Фота аўтара Гомельская вясна
Hide player controls
Hide resume playing