Памяці беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц прысвячаецца… 25 лістапада, 34 гады таму назад, трагічна абарвалася жыццё Яўгеніі Янішчыц. Яна пражыла ўсяго 40 гадоў. Пра сябе Яўгенія Янішчыц казала: «Я - поле, я сціхлая ў горадзе вёска…» У сэрцы яна заўжды жыла паміж горадам і вёскай. «Палескай ластаўкай» Яўгенію Янішчыц паэтычна назваў Генадзь Бураўкін. Яўгенія Янішчыц была імклівая, уражлівая, узнёслая. I такая Яўгенія Янішчыц назаўжды застанецца з намі…
Hide player controls
Hide resume playing