Myvideo

Guest

Login

Паэт-манах Зніч (жывы голас !!!) чытае свае вершы.

Uploaded By: Myvideo
2 views
0
0 votes
0

Паэт Зніч – легенда і вялікая загадка беларускай культурнай прасторы. Хто ён? Пад імёнамі паслушніка Алега, інака Мікалая і манаха Іаана ён стаў адным з найбольш вядомых насельнікаў знакамітага Жыровіцкага манастыра. Сёння ён лічыцца найстарэйшым манахам у гэтым святым месцы, а можа – і ва ўсёй Беларусі. Пад імем Алег Бембель ён вядомы як сын слаўнага скульптара Андрэя Бембеля, музыкант, навуковец, антыкамуністычны дысідэнт, актывіст беларускага самвыдату. Пад псеўданімам Зніч ён вядомы ў творчым асяроддзі як незвычайны паэт, філосаф, публіцыст. Насычаная выпрабаваннямі і паваротамі біяграфія Зніча дазволіла яму вырасці ў сапраўднага інтэлектуала, які з вышыні пройдзенага жыцця дзеліцца з намі сваёй мудрасцю. На яго памяці і перад яго вачыма прайшлі Другая сусветная вайна, камуністычнае змаганне з рэлігіяй, нацыянальнымі культурамі і мовамі, закрыццё і знішчэнне цэркваў і манастыроў, рэпрэсіі за іншадумства, якія непасрэдна закранулі і яго самога. Фрагменты вершаў: Па чым начамі сэрца баліць? Па тым, што дом мой патрушчаны. Няма дзе галавы прытуліць ні Госпаду, ні беларушчыне...» “Калі ты плоццю й душой не здароў, І боль твой суняцца ня можа — Успомні, што ёсць жыватворны ПАКРОЎ ЖЫРОВІЦКАЙ МАЦІ БОЖАЙ... Калі абяскрыльвае бедстваў цяжар І скрусе гатовы скарыцца — Ідзі і вазьмі сапраўды БОЖЫ ДАР Жыровіцкай цуда-Крыніцы... Калі не адбіцца ад духаў ліхіх І з процьмы грахоў не адняцца — Малітваў прасі невядомых святых З сузор'я Жыровіцкіх Старцаў... І сэрца тваё — легкакрылае йзноў, Сусвет — трапяткі і прыгожы... Бо вечна над ім Жыватворны Пакроў ЖЫРОВІЦКАЙ МАЦІ БОЖАЙ“ === Поэт Знич – легенда и загадка белорусского культурного пространства. Кто он? Под именами послушника Олега, инока Николая и монаха Иоанна он стал одним из наиболее известных насельников знаменитого Жировичского монастыря. Сегодня он считается старейшим монахом в этом святом месте, а может – и во всей Беларуси. Под именем Олег Бембель он известен как сын славного скульптора Андрея Бембеля, музыкант, ученый, антикоммунистический диссидент, активист белорусского самиздата. Под псевдонимом Знич он известен в творческой среде как глубокий поэт, философ, публицист. Насыщенная испытаниями и поворотами биография Знича позволила ему стать интеллектуалом, который с высоты пройденной жизни делится с нами своей мудростью. На его памяти и перед его глазами прошли Вторая мировая война, коммунистическая борьба с религией, национальными культурами и языками, закрытие и уничтожение церквей и монастырей, репрессии за инакомыслие, которые непосредственно коснулись и его самого. #Зніч #паэт #манах #зніч #Зьніч #Жыровічы #Жыровіцкі #зьніч #манастыр #паэт #паэт-манах #Знич #монах #Жировичи #Жировицкий #Жировичский #монастырь #жывыголас #галасы

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later