Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры! Дарагія Вернікі нашай дыяцэзіі! Апошнія тыдні, якія мы перажывалі, адзначаліся вялікімі намаганнямі і працай. Мы прыводзілі ў парадак свае дамы, рабілі генеральную ўборку. Кожная гаспадыня дома клапацілася аб тым, каб прыгатаваць урачыстую вігілійную вячэру і парадаваць сваіх хатніх смакам традыцыйных страваў. Рыхтаваліся мы і духоўна. Нашы святыні былі напоўнены вернікамі, а найперш дзецьмі і моладдзю, якія пад спеў адвэнтавых песень ішлі ў працэсіі, трымаючы запаленыя ліхтарыкі. Разам з Марыяй мы чакалі гэтага моманту. Яна стала нашай асаблівай Правадніцай, Яна распавядала нам, як падрыхтаваць сваё сэрца да прыйсця Божага Сына. Бэтлеемскі агонь міру чарговы раз прыбыў да нас з Пячоры Нараджэння Езуса Хрыста. Там нарадзілася – як піша св. Ян – праўдзівае Святло, што асвятляе кожнага чалавека, калі прыходзіць у свет. Бэтлеемскі агонь міру наблізіў да нас яшчэ больш атмасферу гэтых радасных святаў. Менавіта з гэтага месца, якое стала не
Hide player controls
Hide resume playing