“Добры вечар табе” — гэта адаптацыя сьпеву “God rest ye merry, gentlemen” (Англія, не пазьней за 16 ст., першая публікацыя — 1760 г.). Гэта сьпеў, як і іншыя сьпевы з альбому “Першы сьпеў на Раство”, уводзяць нас у гісторыю Збаўленьня, якая распачалася даўно і мае свой працяг тут і сёньня. 1. Добры вечар табе, О, пане Гаспадар! Хрыстос нам нарадзіўся — Наш Госпад Уладар. Бог стаўся чалавекам Сябе прынёсшы ў дар. Ref. О-о радуйся, неба Й радуйся, зямля — Сын Божы нарадзіўся! 2. У Бэтлееме сёньня Вясёла навіна. Марыя Дзева Чыстая Сына радзіла. Ісус імя Яму дала, У пялёны спавіла. 3. Анёл зьявіўся пастухам І вестку ім прынёс, Што Збаўца нарадзіўся, Ён Бог — Ісус Хрыстос. Хай песьня на зямлі гучыць І дасягне нябёс. 4. За зоркай мудрацы ідуць, Усходнія цары Ўжо ладан, міра й золата Нясуць Яму ў дары, Таму, хто чалавека На вобраз Свой стварыў. 5. Цяпер узьвесялімся, Абдымемся усе, Бо Нараджэньне Божае Зазьзяла на ўвесь сьвет: – Хрыстос нам нарадзіўся! – Яго ўслаўце! #Раство #Каляды
Hide player controls
Hide resume playing