Гэта выданне “Ваяроў“ прысвячаецца беларускаму добраахвотніку Івану (Брэсту) Марчуку, легендарнаму камандзіру батальёну “Волат“ @Полк Каліноўскага Брэст загінуў 26 чэрвеня 2022 года ў лютым баі пад Лісічанскам, дзе дзякуючы гераізму беларускіх жаўнераў быў спынены наступ танкавай калоны расейскіх акупантаў. Брэст праходзіў службу ў Французскім легіёне, з 2015 года заставаўся ў зоне антытэрарыстычнай аперацыі, з пачаткам поўнамаштабнай расейскай агрэсіі быў адным з першых, хто ўступіў у шыхты беларускіх добраахвотнікаў. У гэтым выданні вы даведаецеся аб зацятым баі за Севераданецк, якім кіраваў Брэст, якім баявым настаўнікам быў наш герой, якія веды і навыкі ён даваў беларускім добраахвотнікам і якім ваяром, камандзірам і чалавекам быў Брэст – з успамінаў ягоных пабрацімаў. А таксама пабачыце эксклюзіўныя відэа з асабістых архіваў сяброў і паплечнікаў Івана (Брэста) Марчука. Калаж з фота: belwarriors/instagram і асабісты архіў Вадзіма К
Hide player controls
Hide resume playing