💌 Падтрымайце кухара і наступныя рэцэпты Цыбульнікі – татарскія сваякі аладак, толькі несалодкія і з цыбуляй. 20 хвілін і гатова! 💢 Як звязаныя цыбульнікі і беларускія татары? На беларускіх землях татары з’явіліся яшчэ ў далёкім XIV ст. па запрашэнню Гедыміна. З іх удзелам фарміравалі перадавыя атрады для змагання з тэўтонскімі рыцарамі. Яны рассляліліся вакол Вільні па стратэгічных кірунках. Жывуць татары ў Беларусі і сёння, цэнтр іх размяшчання знаходзіцца ў горадзе Іўе на Гродзеншчыне. Татары праславіліся ў нашай гісторыі не толькі як удалыя ваяры, але і як паспяховыя гаспадары. Пры татарскай сядзібе заўсёды быў багаты ўраджай, які пераўтвараўся ў вялікую колькасць ласункаў на татарскім стале. Шмат страў гэтага народа за доўгія стагоддзі палюбіліся нашым продкам, а некаторыя цяпер вядомыя як фастфуд: чэбурэкі і беляшы. 🍽 А яшчэ адна страва, якую можна прыгатаваць вельмі хутка і п
Hide player controls
Hide resume playing