У канцы XIX стагоддзя Якуба Наркевіча-Ёдку ведалі ўсе. Не было такой газеты, якая б пра яго не пісала. Эксперыменты з электрычнасцю ён паказваў па ўсёй Еўропе, а ў Парыжы пра яго выдалі кнігу. На выставы электраграфіі Наркевіча-Ёдкі (больш за 1500 здымкаў) хадзілі натоўпамі. Ён вынайшаў лізіметр, градаадвод і апарат, які стаў прататыпам сучаснага радыё. Дакументальнае пацверджанне прыкладаецца.
Hide player controls
Hide resume playing