Аляксандр Лукашэнка і ўся дзяржаўная прапаганда ў адзін голас пачалі гаварыць пра неабходнасць спыніць унутраны палітычны канфлікт. Нават дзеля гэтага 2021 год аб’явілі “годам народнага адзінства”. А каб гэтага адзінства хутчэй дасягнуць, улады ўзмацнілі рэпрэсіі. Ці можна спрагназаваць, як будзе далей развівацца сітуацыя ў Беларусі? Ці можа афіцыйны Мінск і надалей разлічваць на падтрымку з боку Крамля? Як на палітычны крызіс у Беларусі будзе рэагаваць адміністрацыя новага прэзідэнта ЗША? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў Арсеній Сівіцкі.
Hide player controls
Hide resume playing