Сяброўскі праект-капуснік – не на замову, без бюджэту, арганізаванае працы, планавання і менеджменту – стаўся самым значным музычным праектам у найноўшай беларускай гісторыі. Мы вяртаемся ў той час, калі задумваўся праект, і праходзім з удзельнікамі 20-гадовы шлях ажно да рыхтавання рымейку на сцэне Падляскай оперы ў верасні 2016-га. Усе, хто меў дачыненне да “Народнага альбому“, пасталелі. Лёс раскідаў іх па розных тусоўках і нават па розных краінах. Шмат хто з іх сумняецца: а ці варта рэанімаваць тое, што было актуальным у канцы 90-х? Некаторыя ж мяркуюць, што гэты праект – па-за часам, і цяпер, з назапашаным досведам, яны здольныя надаць яму другое дыханне. Хто з іх мае рацыю? Ці змогуць удзельнікі сабрацца разам? А калі змогуць, ці здолее новая інсцэнізацыя паўтарыць поспех папярэдняй? У фільме выступаюць: Міхал Анемпадыстаў, @lvolski @PitPawlaw Зміцер Вайцюшкевіч Вячаслаў Корань, Алег “Алезіс“ Дземідовіч, Сяргей “Шлёма“ Лабандзеўскі, Фелікс Янушкевіч, Вэ
Hide player controls
Hide resume playing