Госць сённяшняга эфіру – рэдактар каналу NEXTA Ян Рудзік – раскажа нашым гледачам, што не ўвайшло ў стужку «Залатое дно – 2». Сочым за падзеямі ў краіне 28 траўня. Па ўсёй Беларусі праходзіць #пратэст у сувязі з масавымі фальсіфікацыямі вынікаў галасавання ў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Людзі патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі і ўраду, прызнанняя Святланы Ціханоўскай законным прэзідэнтам, а таксама вываду сілавікоў з гарадоў, зняцця з пасадаў кіраўніцтва #МУС і адказу сілавікоў перад законам за гвалт у дачыненні да грамадзянаў на мірных акцыях пратэсту. 9 жніўня ў Беларусі адбыліся выбары прэзідэнта. Аляксандр #Лукашэнка нязменна ўзначальваў краіну з 1994 года і выдвінуўся на шосты тэрмін. Па незалежных падліках у выбарах 2020 перамагла Святлана Ціханоўская.
Hide player controls
Hide resume playing