Французкі вірэле 14 ст. пра вяртанне хлопца з далёкіх краінаў да сваёй каханай, пра пакуты расставання і спадзевы на хуткае спатканне. Аўтар музыкі і тэксту Гіём дэ Машо. Пераклад на беларускую З.Сасноўскага. Відэа знята падчас гастрольнага тура гурта па ЗША у 2017 г. Портланд (Арэгон). У АДВАРОТНЫ ШЛЯХ У адваротны шлях ізноў Я звар’яцела ірваўся, Да каханай панны маёй Я здалёк вяртаўся. Прыпеў: Божа, я палаю ўвесь, Апантана прагну да яе, Ад пачуццяў квітнее Сусвет. Як білася мая душа І крычала ў пакутах, Любы вобраз узрушаў, Разбягаўся смутак. Прыпеў. Я зноў прыгадваю яе І штодзень, і штоночы, Полымя ахінае мяне, Сэрца выйсці хоча. Прыпеў.
Hide player controls
Hide resume playing