Нягледзячы на вір гучных і нават шакуючых падзей, трэба канстатаваць, што ўласна палітычная сітуацыя, сітуацыя рэвалюцыйных зменаў унутры Беларусі сёння знаходзіцца ў стане застою. Надышоў час рабіць працу па рэфлексіі і асэнсаванні гэтай сітуацыі, каб быць падрыхтаванымі да моманту, калі ўздымецца наноў пратэстная хваля, якая непазбежная. Метадолаг і сацыёлаг Таццяна Вадалажская аналізуе асноўныя падзеі, працэсы і трэнды беларускага палітычнага крызісу — у чарговым выпуску “Барометра рэвалюцыі“.
Hide player controls
Hide resume playing