Myvideo

Guest

Login

Культурная раніца з Таццянай Сапегай. Размова з Алегам Рудаковым.

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

Госць Радыё Марыя – гісторык, этнограф, самы вядомы беларус Сібіры - Алег Рудакоў. Чалавек, які заснаваў Таварыства беларускай культуры і клуб “Крывiчы“ ў Іркутску, а ў 1996 г. арганізаваў першы з’езд беларусаў Іркутскай вобласці. Спадар Алег ладзіў этнаграфічныя экспедыцыі па тамтэйшых беларускіх вёсках, падрыхтаваў і выдаў кнігу “Очерки, рассказы и сказки беларусов Иркутской области“ (2019). Пасля 35 гадоў сібірскага жыцця спадар Алег вярнуўся ў Беларусь. Зараз жыве ў роднай вёсцы пад Полацкам у дзедавай хаце, збудаванай яшчэ ў 30-я гады ХХ ст. Як гэта - шукаць, захоўваць, даследаваць і развіваць у далёкім Іркутску беларускую мову і культуру? Як жывецца сібіраку на Беларусі? Глядзіце ў гэтай праграме. Сачыце за намі ў сацыяльных сетках! VK - Instagram - Facebook - Прамы эфір:

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later