Myvideo

Guest

Login

Успамін

Uploaded By: Myvideo
111 views
0
0 votes
0

Раней Мая Кляшторная прыходзіла ў Курапаты амаль штотыдзень, зараз ужо здароўе не тое, цяжэй стала. Аднак кожны год 29 кастрычніка напярэдадні шэсця Мая Тодараўна абавязкова наведвае мемарыял, каб пакланіцца курапацкім крыжам. У гэты дзень ў 1937 годзе супрацоўнікі НКВД вынеслі бацьку Маі Кляшторнай вырак - смяротнае пакаранне. 30 кастрычніка беларускі паэт, бацька трох дзяцей Тодар Кляшторны быў растраляны. Жыццё ўсёй сям'і Кляшторных трапіла ў страшны вір сталінскіх рэпрэсій. Паэтава жонка з малодшай дачкой Маяй была выслана ў Акмолінскі канцлагер, а старэйшых дзвюх дачок выхаваў сталінскі дзіцячы дом. Мінулі дзесяткі гадоў, сёстры знайшлі адна адну, перажылі вір падзеяў і жыццёвых выпрабаванняў, выдалі зборнік бацькавых вершаў. І з году ў год Мая Кляшторная як загадчыца мемарыяльнага комплексу “Курапаты“ прыходзіць даглядаць мемарыял. І як дачка свайго бацькі нізка кланяецца курапацкім крыжам, бо, вельмі верагодна, што менавіта тут знаходзіцца яго магіла:

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later