Прэм'ер Тузін 2007 Раптоўна надышоў вечар, Ціха-ціха і неяк трывожна, Нясе ўспамін пра сустрэчу І крочыць далей асцярожна. І крочыць, быццам на лапах, Шчыра дае спакой і самоту; Растане світанкам на дахах: Імгненне - ня будзе яго тут... Прыпеў: Рассыпаць зоркі па чарноце жменямі, Павесіць ярка-белы маладзік, Праліцца з неба цёплымі дажджамі летнімі, Адчуць сябе шчаслівейшым за ўсіх! Праліцца з неба цёплымі дажджамі летнімі, Адчуць сябе шчаслівейшым за ўсіх! Успомні вечарам гэтым І захавай у сэрцы навечна, Як хутка рассталіся летам, Як доўга шукалі сустрэчы. Прыпеў: Рассыпаць зоркі па чарноце жменямі, Павесіць ярка-белы маладзік, Праліцца з неба цёплымі дажджамі летнімі, Адчуць сябе шчаслівейшым за ўсіх! Праліцца з неба цёплымі дажджамі летнімі, Адчуць сябе шчаслівейшым за ўсіх!
Hide player controls
Hide resume playing