Пытанне аховы працы было і застаецца адным з самых надзённых. Актуальна яно і для нашага раёна. Радуе тое, што адзін з гігантаў Шклоўшчыны - ААТ “Папяровая фабрыка “Спартак” стала лепшай у пытаннях аховы працы сярод прадпрыемстваў канцэрна Беллеспаперапрам па выніках мінулага года, а таксама занесена на раённую дошку гонару як пераможца агляду-конкурсу па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму сярод арганізацый вытворчай сферы.
Hide player controls
Hide resume playing