Нядаўна ў Беларусі ўзнікла ініцыятыва “Дыслексія Belarus”, якая аб’ядноўвае людзей з праблемамі навучання. Кожны дзясяты чалавек у свеце мае праблемы з чытаннем альбо пісьмом, і гэта не значыць, што ён лянівы і непісьменны, ён проста асаблівы. Пры гэтым дыслексія не перашкодзіла стаць сабой Альберту Эйнштэйну, Пабла Пікасо ды Леанарда да Вінчы. Чаму трэба гаварыць пра дыслексію, наколькі сучасная школа гатовая прызнаваць падобную асабліваць дзяцей, як дапамагчы дзіцяці з дыслексіяй і ці складана яму стаць паспяховым дарослым? Пра гэта і іншае размаўляем з сяброўкамі ініцыятывы “Дыслексія Belarus” Вольгай Мжэльскай і Валерыяй Бабковай.
Hide player controls
Hide resume playing