Эканамічныя праблемы, каранцінныя захады, закрыццё межаў і авіяпералётаў і абмежаванне правоў чалавека. Гэта ўсё — наступствы каранавіруса. Улады ў розных краінах ідуць на такія меры перасцярогі, якія раней бы прымаць ім ніхто не дазволіў, бо яны парушаюць правы і свабоды людзей. Але цяпер усе з такімі парушэннямі пагаджаюцца, прымаючы іх выключна як вымушаную і часовую меру. Як гэтыя меры стасуюцца з агульнапрызнанымі стандартамі правоў чалавека? Як далёка грамадства можа зайсці, абараняючы сваю бяспеку?
Hide player controls
Hide resume playing