Myvideo

Guest

Login

Аршанская бітва 1514 г.: гісторыя і памяць

Uploaded By: Myvideo
12 views
0
0 votes
0

К.г.н.Аляксандр Казакоў, асацыяваны даследчык універсітэта Эксэтара, Вялікая Брытанія распавядзе пра разгром маскавітаў пад Оршай 8 верасня 1514 г., які быў настолькі буйной падзеяй таго часу, што гэтую бітву адразу сталі называць “вялікай”. На пачатку 1990-х гадоў Аршанская бітва стала адным з галоўных месцаў памяці ў нацыянальным гістарычным наратыве беларусаў. І дагэтуль яна не дае спакою гісторыкам і не толькі. Колькі войскаў білася пад Оршай? За кошт чаго была дасягнута перамога, і якое яна мела значэнне? У гэтай лекцыі будзе прадстаўлены погляд на бітву як гістарычную падзею ранняга Новага часу у святле апошніх даследаванняў, а таксама на памяць пра яе ў сучасных Беларусі, Польшчы, Літве, Украіне і Расіі. 00:00 – Вітанні і ўводзіны 00:02:41 – Кампанія 1514 г. 00:05:20 – Колькасць маскоўскага войска 00:09:44 – Колькасць літоўскага і польскага войска 00:17:08 – праблема дакладнага месца бітвы 00:18:25 – Карціна “Бітва пад Оршай” 00:20:16 – Ход бітвы 00:29:58 – Страты бакоў 00:38:46 – Агняпальная зброя: тактычныя навацыі 00:43:55 – Памяць пра бітву. Польшча 00:45:35 – Беларусь 00:47:20 – Літва 00:51:06 – Украіна 00:58:26 – Расія 01:00:28 – пытанні і адказы

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later