Я піла пігулкі, Я ірвала свежыя краскі. Я ламала рукі, Я спявала сумныя песні. Я чытала кнігі пра нашыя цені, Прыбівала крылы, што збіраліся ў вырай... П: Балюча адарваць душу ад крыві, Балюча не дакрануцца да рукі Балюча сказаць табе стой Балюча, не хочаш і не мусіш быць са мной... Я лічыла зоры Ў шырокай прасторы. Хацела сказаць, Што дару табе адну, Сваю самую яркую, Але... На чорных дарогах Знойдзецца месца і мне... П: Балюча адарваць руку ад рукі, Балюча завязаць вочы і сказаць Ідзі, Балюча, бо ніхто не зможа дапамагчы. Толькі ветру, толькі сонца, толькі песня У жыцці.
Hide player controls
Hide resume playing