Да старажытнага свята Купалле застаецца менш за месяц. Па добрай традыцыі ў Шклоўскім раёне адзначаць яго будуць фестывалем «Александрыя збірае сяброў», які пройдзе на беразе Дняпра каля маста, які злучае Александрыю і Копысь, 9 і 10 ліпеня. І як любое вялікае рэспубліканскае мерапрыемства, фестываль патрабуе сур'ёзнай падрыхтоўкі. А таму 10 чэрвеня ў аграгарадку Александрыя адбылося выязное пасяджэнне рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенню свята.
Hide player controls
Hide resume playing